dc.description.abstract | Аб'ектам даследавання з'яўляецца рэлігійная лексіка сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мэта работы – выяўленне і сістэматызацыя рэлігійнай лексікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, вызначэнне яе генетычных вытокаў і спецыфікі функцыянавання ва ўмовах поліканфесійнасці краіны. У выніку даследавання зроблена максімальна ўсебаковая характарыстыка спецыфікі функцыянавання рэлігійнай лексікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў канфесійнай сферы жыцця грамадства. Прааналізавана спецыфіка паходжання рэлігійных тэрмінаў беларускай мовы, іх семантычнае напаўненне, в таксама варыянтнасць у галіне рэлігійнай тэрміналогіі, абумоўленая поліканфесійнасцю сучаснага беларускага грамадства. Вынікі, атрыманыя падчас даследавання, дапамогуць пашырэнню беларускай мовы ў канфесійнай сферы жыцця беларускага грамадства, дазволяць пазбегнуць дублетнасці, варыянтнасці і паўтораў ва ўжыванні некаторых рэлігійных тэрмінаў. Збор і сістэматызацыя наяўных тэрміналагічных лексем і словаспалучэнняў дазволілі зрабіць універсальную базу даных, якая можа быць выкарыстана ў далейшай практыцы па перакладзе сакральных тэкстаў на беларускую мову. Акрамя таго, названая база даных стане запатрабаванай і ў сферы сучаснай беларускамоўнай лексікаграфіі пры стварэнні новых тлумачальнага, арфаграфічнага, тэрміналагічнага слоўнікаў. | ru |