Удзел прафсаюзаў Беларусi ў арганiзацыi аховы працы i сацыяльнага страхавання ў перыяд НЭПа
Another Title
Participation of the trade unions of Belarus in the organization of labour protection and social insurance in the NEP period
Bibliographic entry
Дубовік, А. А. Удзел прафсаюзаў Беларусі ў арганізацыі аховы працы і сацыяльнага страхавання ў перыяд НЭПА / А. А. Дубовік // Труды Белорусского государственного технологического университета. Серия 5: Политология, философия, история, филология. – 2015. – № 5. – С. 41-45.
Abstract
У перыяд новай эканамічнай палітыкі ў 1920-я гг. былі закладзены асновы савецкай сістэмы арганізацыі аховы працы і сацыяльнага страхавання, у якой значная роля адводзілася прафсаюзам. Яны накіроўвалі сваіх прадстаўнікоў у органы Наркамата працы, заслухоўвалі іх справаздачы, выбіралі на пленумах інспектараў працы і страхавыя органы, праводзілі абследаванні ўмоў працы на прадпрыемствах. Пытанні аховы працы знаходзілі адлюстраванне ў калектыўных дагаворах, якія прафсаюзы заключалі з гаспадарчымі органамі. У 1927 г. быў створаны Інстытут аховы працы пры НКПБ. Важным накірункам работы прафсаюзаў, цесна звязаным з аховай працы, выступала сацыяльнае страхаванне. Колькасць застрахаваных у БССР рабочых і служачых вырасла з 28,6 тыс. у 1922 г. да 263,7 тыс. у 1929 г. За кошт сродкаў сацыяльнага страхавання рабочыя і служачыя забяспечваліся дапамогай па часовай і пастаяннай страце працаздольнасці, па беспрацоўі і г. д., карысталіся бясплатным медыцынскім абслугоўваннем. Прафсаюзы надавалі ўвагу арганізацыі санаторна-курортнага лячэння працоўных, пашырэнню сеткі дамоў адпачынку. Дзейнасць дзяржаўных органаў і прафсаюзаў па ахове працы і развіцці сацыяльнага страхавання, нягледзячы на меўшыя месца цяжкасці, садзейнічала сацыяльнай абароне і паляпшэнню ўмоў жыцця працоўных.
Abstract in another language
Trade Unions of Belarus played an important role in the soviet system of labour protection and so¬cial insurance foundations of which were worked out in the NEP period (1920s). They sent their representatives to the departments of the People’s Commissariat of Labour, listened to their reports, elected labour inspectors and social insurance offices, conducted the inspections of working conditions at factories. Labour protection issues were included in the collective agreements beetween the trade unions and economic structures. In 1927 the Institute of labour protection was established. An important area of trade union work was social insurance. The number of insured workers and employees increased in the BSSR from 28,6 thousands in 1922 to 263,7 thousands in 1929. At the expense of social insurance workers and employees were provided with asssistance for temporary and permanent disability, unemloyment, enjoyed free medical care. The Trade Unions have paid attention to the organization of sanatorium treatment of workers, expansion of rest homes network. Activity of the Belarusian state institutions and Trade Unions on labour protection and social insurance, despite difficulties occurred, contributed to the social security and welfare of workers.