Архiтэктура пагранiчча
Bibliographic entry
Сардараў, А. С. Архiтэктура пагранiчча : [антычная архiтэктура] / А. С. Сардараў // Архитектура и строительство. - 2012. - № 6. - С. 46-49.
Abstract
Усход і Захад - гэтыя назвы бакоў свету ў гісторыі чалавецтва ператварыліся ў сімвалы супрацьлегласцяў розных цывілізацый, народаў і культур. І зараз, у перыяд так званай глабалізацьі, гэтая рознасць існуе ў выглядзе супрацьстаянняў паміж хрысціянскім Захадам і мусульманскім Усходам, якія адчуваюцца ў Еуропе і на Бліжнім Усходзе. Канфлікт прысутнічае ў розных жыццёвых філасофіях: з аднаго боку, рацыянальны прагматызм жыхароў Захаду, з другога – фанатызм і самаахвярнасць людзей Усходу. Але за ycім гэтым – доўгі гістарычны шлях развіцця розных светапоглядаў, культур, мастацтваў і архтэктур. І пазнаецца, адчуваецца ён лепей за усё на мяжы, на паграніччы паміж Еўропай і Азіяй, паміж Захадам і Усходам, калі ты можаш адначасова ўбачыць абодва бакі (гэта цікава яшчэ і таму, што наша Беларусь - таксама мяжа, пагранічча). Вось і прычына паехаць на Армянскае нагор'е ў Малую Азію...